St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church

St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church Набажэнствы ў нашай царкве звычайна адбываюцца ў суботу а 18.00 і нядзелю аб 11.00. Visitors welcome.

We are usually open for worship on Saturdays at 6 pm and on Sundays at 11 am.

03/04/2026

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

01/04/2026

Вячэрня Вялікае Пятніцы ў нашай царкве будзе 3 красавіка а 15.00 з удзелам біскупа Мілана і славацкіх вернікаў

28/03/2026
Holy week services at the church of Saint Cyril of Turau and All the Patron Saints of the Belarusian People in Londonpre...
27/03/2026

Holy week services at the church of Saint Cyril of Turau and All the Patron Saints of the Belarusian People in London
presided by Vladyka Marian Andrej Pacak, newly appointed Apostolic Visitor for Slovak faithful abroad

3/04/2026 - Good Friday: Vespers and procession with the Burial shroud of Christ 15.00
4/04/2026 - Holy Saturday: Vespers with the Liturgy of St.Basil, blessing of Easter food 10.30
5/04/2026 - Holy Saturday: Procession, Matins and Divine Liturgy of the Resurrection of Our Lord Jesus Christ (in Belarusian), blessing of Easter food, followed by a reception with festive food sharing in the Marian House 20.00
6/04/2026 - Easter Sunday: Divine Liturgy (in Slovak) – 11.00, blessing of Easter food, followed by a reception with festive food sharing in the Marian House

08/10/2025

Дарагія беларусы Лёндану!

25 кастрычніка а 17.30 Беларуская царква запрашае на музычна-паэтычную вечарыну памяці, прысьвечаную Ночы расстраляных паэтаў.

Алеся Манькоўская і Эвеліна Шчадрына прадставяць новую праграму па матывах фольк-араторыі "SkarБ" з удзелам Хасэ-Мануэля Гадзіа (альт) і фальклёрнага гурта "Вір" Беларускай Бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане.

Калі ласка, прыходзьце, будзем радыя граць і сьпяваць для вас у гэты дзень.

Калі: 25 кастрычніка а 17.30

Дзе: Беларуская царква Сьвятога Кірылы Тураўскага (Marian House, Holden Avenue, London, N12 8HY)

Унёсак: £10 (наяўнымі) ля ўваходу

Сустрэча Ісуса з Самаранкаю�(Паводле Евангельля гэтае нядзелі)Сёньняшняе Евангельле падае дэталёвы аповед пра сустрэчу І...
17/05/2025

Сустрэча Ісуса з Самаранкаю�(Паводле Евангельля гэтае нядзелі)

Сёньняшняе Евангельле падае дэталёвы аповед пра сустрэчу Ісуса з Самаранкаю. Ён ведаў, што было ў ейных думках і сумленьні. Але, нягледзячы на гэта, Ісус не асудзіў яе. Наадварот — Ён прапанаваў ёй збаўленьне, хоць яна, здавалася, была адкінутая грамацтвам.
Гэтае Евангельле нагадвае нам пра мудрыя словы:
«Столькі дабра ў найгоршым з нас, і столькі зла ў найлепшым з нас, што нікому зь нас не прыстойна ліхога думаць пра астатніх».
Наш Госпад быў строгі да тых, хто лічыў сябе праведным і асуджаў іншых. Ён зразумеў і выкрываў іх крывадушнасьць. Памятаем Яго словы да тых, хто хацеў пабіць камянямі жанчыну, злоўленую ў чужаложстве:
«Хто з вас без граху — няхай першы кіне ў яе камень.»
Калі мы асуджаем іншых, мы адкрываем цёмны бок уласнае натуры. Мы паказваем нашыя ўласныя слабасьці больш, чым чужыя. Асуджаньне, асабліва беспадстаўнае, — гэта несправядлівасьць, якая часта вынікае з зайздрасьці або нянавісьці.
Ісус не ўхваляў граху Самаранкі. Ён не казаў, што ейная вера была аднолькава слушнай з юдэйскай. Але яна нічым не заслужыла таго, што Ён ёй прапанаваў — і ўсё ж Ён зрабіў гэта. Ён прапанаваў дар перад тым, як згадаў ейныя грахі.
Так Ісус паступае і з намі. Ён хоча, каб мы зьмяніліся, але Яго першае слова да нас — гэта запрашэньне да вечнага жыцьця. Ён прапануе нам ваду з крыніцы, што ніколі ня сьцячэ.
Уяві сабе, што ты прыходзіш да гэтай крыніцы і сустракаешся з Ісусам.�Якія словы Ён сказаў бы табе?�Якое запрашэньне зрабіў бы табе?

29/04/2025

Не падавай мне гэтай жалюгаднай лухты: «Я заняты судовымі справамі, заглыблены ў дзяржаўныя клопаты, ахоплены справай свайго рамества; я маю жонку, дзяцей, павінен забясьпечваць сваю гаспадарку; я — звычайны чалавек. Чытаць Сьвятое Пісаньне — гэта не для мяне, а для тых, хто адрокся ад сьвету».
Чалавеча, што ты кажаш? Гэта менавіта для цябе, яшчэ болей, чым для іх. Бо мы, кіданыя хвалямі бурнага жыцьцёвага мора, атакаваныя дзесяцьцю тысячамі небясьпекаў, патрабуем суцяшэньня Слова Божага.

Сьвяты Ян Залатавусны

15/03/2025

Цягам апошніх тыдняў мы рыхтаваліся ўвайсьці ў Вялікі пост, слухаючы словы Хрыста, эвангельскія прыпавесьці, празь якія Царква заклікала нас зазірнуць глыбей у сябе, у сваё жыцьцё, сваю душу, каб знайсьці тое, што нам трэба зьмяніць у сабе, якія адносіны з блізкімі нам неабходна выправіць.

Сёньня мы ўжо жывём у часе Вялікага посту. Падчас набажэнстваў у наступныя нядзелі, пачынаючы ад сёньня, мы будзем чуць аповеды пра іншых людзей, пра тое, як ласка Божая перамяняла іх, як яны каяліся, зьвярталіся да Бога ўсім сэрцам. Мы будзем слухаць аповеды пра сьвятых.

Сёньня мы сьвяткуем блаславёную памяць сьвятога Рыгора Паламы, архіяпіскапа Салунскага XIV стагодзьдзя і аднаго з найвялікшых айцоў Усходняй Царквы. Сьвяты Рыгор Палама зварочвае нас да першых айцоў, якія навучалі, што Хрыстос зрабіўся чалавекам, каб людзі маглі зрабіцца багамі. Пад гэтым мы не разумеем, што людзі становяцца Богам, атрымліваюць Яго сілу і Быццё, бо Бог пераўзыходзіць усё, чым мы можам быць. Але праз аскезу і перамяненьня сябе мы набліжаемся да Хрыста і, як гаворыцца ў Пісаньні, «становімся ўдзельнікамі Божай прыроды». Бог застаецца тым, кім Ён ёсьць, калі мы яднаемся зь Ім, але мы становімся тымі, кім ня ёсьць, але да чаго былі створаныя: Ісусамі Хрыстамі ў Ісусе Хрысьце, як піша сьвяты Максім Спавяднік, сынамі Божымі ў Сыне Божым.

Сьвяты Рыгор навучаў, што ўся аскетычная традыцыя Царквы накіраваная на тое, каб пазбавіцца ад пластоў фальшу і адкрыць сапраўднае «я», якое схавана ўнутры, — і гэтае сапраўднае «я» ёсьць чалавечая Асоба, створаная Богам. Наша вера пра самахвярнасьць ці пра самарэалізацыю, як навучаюць некаторыя сучасныя псыхалягічныя і нэа-духоўныя вучэньні? Сьвяты Рыгор паказвае, што яна ахоплівае і тое, і другое. Мы ахвяруем «старога чалавека» ня дзеля самой ахвяры, але каб стаць «новым чалавекам». Як кажа сьвяты апостал Павел, мы ўкрыжоўваем «старое я» з яго жарсьцямі, каб быць перамененымі ў абагаўлёнаю і праслаўленую асобу.

Калі мы ўзгадваем сьвятых падчас гэтых нядзеляў Вялікага посту, будзем памятаць, што яны — ня проста людзі, якія былі асьветленыя і ачышчаныя Богам. Яны зрабіліся ўдзельнікамі Божай прыроды, яны для нас — адкрыцьцё і пераканаўчы доказ таго, кім мы пакліканыя быць і стаць. Таму будзем радавацца велічы нашага пакліканьня — быць удзельнікамі Божай прыроды, будзем браць сьвятых за прыклад у нашым шляху да Бога і прасіць Яго даць нам натхненьне, сілу і жаданьне ісьці гэтым шляхам у нашым уласным жыцьці.

27/11/2024

[In English below]

Шаноўныя сябры,

Запрашаем вас на штогадовае адзначэньне беларускага Дня Гэрояў – угодкаў Слуцкага збройнага чыну за Беларускую Народную Рэспубліку ў 1920 г. –

дзень памяці тых, хто загінуў за свабоду Беларусі,
і салідарнасьці з тымі, хто змагаецца і церпіць за свабоду і незалежнасьць Беларусі ў нашым часе:

у суботу 30-га лістапада 2024 а 14-й гадзіне
у беларускай царкве і залі Беларускай Каталіцкай Місіі, Holden Ave, London N12 8HY (ст. мэтро Woodside Park).
Далучыцца праз Zoom: https://us02web.zoom.us/j/82517057573?pwd=gj6KBOHoWP3fSE2QjWapqo4bQLWZKQ.1

Айцец Сяргей Стасевіч адслужыць сьпецыяльнае набажэнства за загіблых і пацярпелых за свабоду Беларусі;
Тэма прынагоднай прэзэнтацыі – значэньне і памяць Слуцкага збройнага чыну за БНР, творчыя выступы

Пасля афіцыйнай часткі - фуршэт-прыняцьцё.
Управа ЗБВБ
____________________________________


Dear Friends,

You are invited to join our annual meeting commemorating
the Belarusian Heroes Day –
the 1920 Slucak Belarusian armed campaign
fought for the freedom of the Belarusian Democratic Republic
and
the memory of those who died, as well as solidarity with those who are fighting and suffering, for the freedom and independence of Belarus in our time
on Saturday 30th November 2024 at 14:00
at the Belarusian church and the hall of the Belarusian Catholic Mission in London, Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY (tube: Woodside Park).
To join via Zoom:
https://us02web.zoom.us/j/82517057573?pwd=gj6KBOHoWP3fSE2QjWapqo4bQLWZKQ.1
Fr Serge Stasievich will conduct a special worship service for those who died and suffered in defence of freedom for Belarus
The main presentation of the day will be on the significance and remembrance of the 1920 Slucak armed campaign for an independent and democratic Belarus; and artistic performances

(a summary in English will be provided as may be needed for the audience)

03/09/2024

На працягу наступных двух нядзеляў нашы думкі будуць засяроджаныя на Крыжы Ісуса, паколькі Ўсходнія Цэрквы сьвяткуюць Узвышаньне Сьвятога Крыжа 14 верасьня. Гісторыкі звычайна сыходзяцца на меркаваньні, што дзьве падзеі сталі прычынай узьнікненьня гэтага сьвята: знаходка Сьвятога Крыжа Ісуса ў чацьвёртым стагодзьдзі і яго вяртаньне з пэрсідскага палону ў сёмым стагодзьдзі. Боская Літургія цудоўна перадае дух і навучаньне гэтага сьвята.

У нядзелю перад Узвышаньнем чытаецца ліст да Галятаў (6:11-18). Сьвяты Павал гаворыць: "Я нашу на сваім целе язвы Госпада Ісуса. Каб жа не было мне хваліцца нічым, акрамя крыжа Госпада нашага Ісуса Хрыста." На самай справе, ніхто з нас ня можа цалкам растлумачыць таямніцу Крыжа і пакутаў. Але мы здольныя прыадкрыць для сябе некаторыя прычыны іх існаваньня. Крыж зьяўляецца неабходнай умовай для таго, каб выявіць у нас найлепшае; ён раскрывае нашыя схаваныя магчымасьці. Напрыклад, вінаград павінен быць здушаны, каб стаць віном; пшаніца павінна быць здробненая, каб стаць хлебам. Падобна, здаецца, што мы павінны перажыць нейкі боль, каб дасягнуць дасканаласьці; мы павінны падзяліць нейкія пакуты, каб дасягнуць дасканаласьці. Мы павінны насіць наш крыж з адвагай, перш чым мы зможам прэтэндаваць на веліч.

Крыж прыходзіць у многіх формах: пакуты цела, такія як хвароба або інваліднасьць; пакуты розуму, такія як сумненьні або хваляваньні; пакуты сэрца, такія як расчараваньне, пачуцьцё адкінутасьці, або адчай. Калі мы свабодна "прымаем" гэтыя крыжы, яны здольныя выклікаць нашу сапраўдную веліч, бо мы будзем ведаць, што сапраўды важна ў жыцьці; гэта значыць, насіць наш крыж так, як бы гэтага хацеў Ісус. Наша вера ясна паказвае, што як Ісус уваскрос пасьля крыжа і сьмерці, так і мы падзелім гэтую славу.

Часам нам патрэбная матывацыя, каб насіць нашы крыжы. Эвангельле (Ян 3:13-17), якое чытаецца на Літургіі ў гэтую нядзелю, дае адну асноўную прычыну насіць крыж: любоў! Нам нагадваецца, што Бог так палюбіў нас, што Ісус быў пасланы быць нашым Збаўцам. Натуральна, любоў патрабуе адказу, і наша любоў, выяўленая ў нясеньні нашых крыжоў, зьяўляецца прыгожым спосабам вярнуць любоў Богу. Час ад часу нашай памяці патрэбны напамін пра гэтыя падставовыя факты нашай веры.

а. І.Л.

Address

Marian House, Holden Avenue
London
N128HY

Opening Hours

Saturday 5:30pm - 7pm
Sunday 10:30am - 1pm

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Contact The Place Of Worship

Send a message to St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church:

Share