Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта/ Parish of St. Kiryla of Turau

  • Home
  • Canada
  • Toronto, ON
  • Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта/ Parish of St. Kiryla of Turau

Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта/ Parish of St. Kiryla of Turau Contact information, map and directions, contact form, opening hours, services, ratings, photos, videos and announcements from Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта/ Parish of St. Kiryla of Turau, Religious organisation, 524 Saint Clarens Avenue, Toronto, ON.

Парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта мае адзіны ў Канадзе дзейны храм БАПЦ, карыстаецца Новаюльянскім Царкоўным Календаром. Набажэнствы адбываюцца па-беларуску, па-царкоўнаславянску, па-англійску.
Парафія вітае валанцёраў і выдае ім неабходныя паперы. Парафія Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта - найстарэйшая беларуская праваслаўная парафія ў Канадзе.
Яна была закладзена ў 1954. Аольга Іпатава: "Гэтую парафію заклалі тыя, хто закладаў Згуртаваньне беларусаў Канады. Яны разумелі, што значыць духоўнае апірышча для народа і для нацыянальнай ідэі. Усе лічаць, што нацыянальная царква ўтрымала Згуртаваньне беларусаў Канады. Яны купілі будынак і правялі першае набажэнства. І гэта першае набажэнства па ўспамінах прысутных было духоўным знакам, які пасьля вызначыў іх жыцьцё на паўстагоддзе наперад".
Пра сваю царкву беларускія паваенныя эмігранты пачалі клапаціцца адразу, як толькі напрыканцы 40-х гадоў прыехалі ў Канаду.
Адчыніць парафію менавіта Беларускай аўтакефальнай царквы на той час было зусім не проста. Гэтая справа ажыцьцявілася дзякуючы высілкам нацыянальна сьвядомай часткі эмігрантаў, якія хацелі мець сваю незалежную царкву.

09/13/2026
04/04/2026

. Беларуская праваслаўная царква
Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта
віншуе Беларускую Грамаду Канады
з надыходзячым
В Е Л І К О Д Н Е М
і запрашае на сьвяточныя набажэнствы :

Красавік - 2026 - April

5 нд. ВЕРБНІЦА ... Літургія і асьвячэньне вярбы ... 10:00 раніцы
(агульная споведзь)

9 чц. Вялікі Чацьвер ....... Сьв. Пакуты Хрыстовы ..... 6:00 вечара
(чытаньне 12-ці Дабравесьцяў)

10 пт. Вялікая Пятніца ....................... Вячорня ................. 6:00 вечара
з вынасам сьв. Плашчаніцы

11 сб. Вялікая Сыбота ...................... Паўночня .............. 11:30 уначы
12 нд. Уваскрасеньне IХ ............ Крыжовая хада ...... 00:00 уначы
ПАСХА – ВЯЛІКДЗЕНЬ Ранішня .................. 00:15 уначы
Літургія ...................... 1:30 уначы
Асьвячэньне Пасак .......... 3:00 уначы
Пасхальны Малебен і сьвяткаваньне Вялікдня ... 12:00 дня
(Асьвячэньне пасак - ўсю раніцу і на Пасхальным Малебне)

19 нд. Правадная Нядзеля .... Літургія і Паніхіда ..... 10:00 раніцы

26 нд. Сьв. жонаў-міраносьбітак ...... Літургія ............ 10:00 раніцы
Паніхіда па ахвярам Чарнобылю ... 11:30 раніцы

Травень - 2026 - May

3 нд. Нядзеля аб нямоглым .............. Літургія ........... 10:00 раніцы
Сьв. Кірылы Тураўскага ..... сьвяткаваньне Парафіяльн. сьвята

ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС !

ХРИСТОСЪ ВОСКРЕСЕ ! ВОИСТИНУ ВОСКРЕСЕ !

CHRIST IS RISEN ! INDEED HE IS RISEN !

Address

524 Saint Clarens Avenue
Toronto, ON
M6P3W7

Opening Hours

10am - 12pm

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Царква Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта/ Parish of St. Kiryla of Turau posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Shortcuts

Share